Государственное учреждение образования "Детский сад № 44 г. Борисова"
телефон: 80177732857; 80177732251
email: sad44@rooborisov.by
222518, г. Борисов, ул. Пушкина, д. 146

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

  У  рамках Міжнароднага дня роднай мовы ў  дзіцячым садку  прайшло шмат мерапрыемстваў. На працягу дня  гучала родная мова. 

  Выхаванцы знаёміліся з новымі творамі майстроў мастацкага слова, узгадвалі свае любімыя словы па-беларуску, а старэйшыя спрабавалі скласці самастойныя выказванні на роднай мове і чыталі вершы. Дзеці слухалі і чыталі вершы на беларускай мове, інсцэніравалі беларускія народныя казкі, гулялі ў беларускія народныя гульні. 

 

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

   Матчын дарунак ад самай калыскі,

   ты самацветаў яскравая нізка.

      Кожны з іх барвы дзівосныя мае,

      вечным агнём зіхаціць - не згарае.

         Ты мне заўсёды была дапамогай,

         дзе б і якой ні хадзіў я дарогай.

             Чую ў табе перазвоны крыніцы,

             чую ў табе і раскат навальніцы,

                чую павевы зялёнага бору,

                водгулле працы у родным прасторы.

                      Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,

                      кожнае слова вякамі стварана.

                            І на вякі яно жыць застаецца,

                            вечнае так, як народнае сэрца.

 

                                                           Якая твая родная мова?

 

Версия сайта для слабовидящих