Выхаванцы другой малодшай групы «Сунічка» падчас гульняў вучыліся гаварыць «калі ласка» і «дзякуй». Ветлівыя словы робяць наш свет дабрэйшым!
Сёння група «Кветка» пазнаёмілася з новым словам — «Парасон». Так па-беларуску называюць зонт. Дзеці абмеркавалі, для чаго ён патрэбны і ў якое надвор'е спатрэбіцца, а таксама патрэніраваліся вымаўляць новае слова. Цяпер мы ведаем яшчэ адно цікавае слова на беларускай мове!
У групе Рамонак прайшоў занятак па адукацыйнай гадзіне Развіццё маўлення і маўленчых зносін пераказ казкі Журавель і Чапля.
Занятак дзецям вельмі спадабаўся. Дзякуючы гульнёвай форме і тэатралізацыі, яны не проста запомнілі тэкст, а змаглі ярка і эмацыйна пераказаць казку самастойна. Потым у вольны час яны яшчэ доўга гулялі ў «Жураўля і Чаплю» ў гульнявым кутку.